Натарыяльны пераклад

Збіраецеся вучыцца, працаваць або жыць за мяжой? Хочаце падаць у кампетэнтныя органы Беларусі дакументы, выдадзеныя за мяжой? У любым выпадку, каб афіцыйныя органы прынялі вашы дакументы да разгляду, вам спатрэбіцца іх натарыяльна завераны пераклад. Гэта значыць, што пераклад дакументаў павінен выканаць натарыяльны перакладчык, зарэгістраваны ў Адзіным рэестры перакладчыкаў Гродзенскай натарыяльнай акругі, чый подпіс пад перакладам затым завяраецца натарыусам. Кошт натарыяльнага перакладу стандартных дакументаў з англійскай і італьянскай моў на рускую і беларускую мовы (а таксама ў адваротным напрамку) прыведзены ў прайс-лісце. Аднак трэба памятаць, што аднаго толькі перакладу з натарыяльным сведчаннем можа быць недастаткова для таго, каб дакументы адной краіны мелі юрыдычную сілу на тэрыторыі іншых краін. У шэрагу выпадкаў дакументы дадаткова павінны прайсці працэдуру легалізацыі. Існуюць два тыпу легалізацыі: штамп «Апастыль» і консульская легалізацыя. Апастыляванне прымяняецца ў дачыненні да дакументаў, якія падаюцца ў краіны, што далучыліся да Гаагскай канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 года, згодна з якой адмяняецца неабходнасць консульскай легалізацыі і ўводзіцца працэдура спрошчанай легалізацыі. Больш падрабязна аб спрошчанай легалізацыі вы можаце даведацца на сайце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Калі краіна, у якую вы хочаце падаць дакументы, не з’яўляецца ўдзельніцай Гаагскай канвенцыі, патрабуецца іх консульская легалізацыя. Гэта больш складаная працэдура, якая ўключае ў сябе сведчанне дакументаў у органах Міністэрства юстыцыі і Міністэрства замежных спраў, а затым у консульстве краіны прызначэння ў Рэспубліцы Беларусь. Пры гэтым дакументы будуць мець юрыдычную сілу на тэрыторыі толькі той краіны, адзнака консульства якой на іх стаіць. Падрабязней аб гэтым тыпе легалізацыі можна даведацца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Пестрака, 48-7

Гродна, Беларусь

панядзелак – пятніца

11:00 – 18:00

375 29 5891186 (МТС)

375 44 5890084 (А1)

info@slovo-delu.by