Лакалізацыя сайтаў і праграм

Прафесійны перакладчык англійскай і італьянскай моў з вялікім вопытам работы ў галіне лакалізацыі прапануе ў Гродне паслугі па перакладзе вэб-сайтаў, праграмнага забеспячэння, мабільных праграм і камп’ютарных гульняў. Працэс лакалізацыі ўключае пераклад тэкставых элементаў сайтаў, праграм і відэагульняў на іншую мову з улікам моўных асаблівасцей і культурнага асяроддзя, спецыфікі рэгіёна, традыцый і мясцовых правіл. У працэсе лакалізацыі тэкст адаптуецца для канкрэтнага рынку. Па вэб-сайце кампаніі спажыўцы мяркуюць аб яе ўзроўні развіцця і статусе. І таму вельмі важна, каб лакалізацыя сайта была выканана якасна, прадумана і творча. Пры гэтым трэба не толькі дакладна перадаць інфармацыю сродкамі іншай мовы, але і пэўным чынам яе аптымізаваць, каб забяспечыць сайту добрую наведвальнасць. Лакалізацыя праграм патрабуе не толькі прафесійных лінгвістычных ведаў, але і разумення прынцыпаў лакалізацыі праграмных прадуктаў і валодання базавымі навыкамі ў сферы праграмавання. Лакалізацыя гульняў, з аднаго боку, падобная да перакладу мастацкай літаратуры, а з другога, як і ў выпадку з перакладам праграмных прадуктаў, патрабуе наяўнасці спецыяльных тэхнічных ведаў. Па гэтай прычыне пераклад гульняў з’яўляецца адным з самых працаёмкіх напрамкаў лакалізацыі. Калі вам патрэбны пісьменны спецыяліст па лакалізацыі з англійскай і італьянскай моў на рускую і беларускую мовы або ў адваротным напрамку, тэлефануйце па прыведзеных нумарах або пішыце на электронную пошту, і мы абгаворым усе дэталі.

Пестрака, 48-7

Гродна, Беларусь

панядзелак – пятніца

11:00 – 18:00

375 29 5891186 (МТС)

375 44 5890084 (А1)

info@slovo-delu.by